Археолагі ў раскопе
Помнікі і знаходкі , Усе пасты

Касмічныя прамяні на службе археалогіі: мюоны адкрываюць новую грабніцу пад вуліцамі Неапаля

Пакуль адныя людзі спаборнічаюць у вынаходніцтве больш прасунутых спосабаў самазнішчэння, іншыя прыдумляюць не менш вар’яцкія, але больш мілыя метады пошукаў археалагічных помнікаў. Здаецца, яшчэ ўчора мы сядзелі на лекцыях і слухалі, што археалогія па натуры навука знішчальная, а ўжо сёння зрабіць план помніка можна нават яго не раскопваючы. Карацей, адна […]

Усе пасты , Тэорыя

50 адценняў глебы: тлумачым паняцце “стратыграфія”

Гэтым разам знаёмлю вас з адной з асноўных ідэй, на якіх трымаецца археалогія: стратыграфіяй! Напэўна, вы ўсе ўяўляеце, чым звычайна займаюцца археолагі: выкопваюць рэчы з зямлі. А потым з купкі гразі, костак і керамічных аскепкаў распавядаюць, што спачатку тут грукаў крэменем аб крэмень дагістарычны чалавек, потым пабудавалі паселішча, выраблялі гаршкі, […]

Усе пасты , Разважанні , Тэорыя

Размовы з зааархеолагам: шматвідавыя супольнасці на прыкладзе пастухоў-качэўнікаў Манголіі (Частка 2)

Апошнім разам я пачала расказ аб тым, што такое шматвідавыя супольнасці і чым пастаралізм у Манголіі адрозніваюцца ад нашага суіснавання з жывёламі ў рамках індустрыяльнай жывёлагадоўлі. Скончыла абяцаннем патлумачыць, пры чым тут усё ж археалогія, і навошта ды як зааархеолаг Зара вывучае тыя шматвідавыя супольнасці. Ну то пачынаем. Пры чым […]

Усе пасты , Тэорыя

Лічбавыя плямёны і бойкі паміж імі: як Твітэр абмяркоўваў Чэдарскага чалавека

Археолагаў і даследчыкаў культурнай спадчыны даўно цікавіць, як людзі выкарыстоўваюць мінулае ў пабудове сваёй сучаснай ідэнтычнасці. Я не выключэнне ў гэтай цікавасці, і сёння хачу распавесці пра адзін прыклад такога выкарыстання. Я ўжо паведаміла гісторыю адкрыцця і даследавання парэшткаў мезалітычнага чалавека, празванага Чэдарскім чалавекам. Мяркуецца, ён быў з паляўнічых-збіральнікаў, чые […]

Усе пасты , Помнікі і знаходкі

Што еў Чэдарскі чалавек 10 000 гадоў таму, і як з гэтым звязана знешнасць брытанцаў

Увага! У гэтым тэксце ёсць выявы чалавечых парэшткаў. Мала якія знаходкі ў археалогіі выклікаюць столькі цікавасці, колькі загадкавыя і старажытныя чалавечыя парэшткі. Таму рыхтуйцеся: гэтым часам пазнаёмімся з павучальнай гісторыяй Чэдарскага чалавека. Старажытнае забойства, пячора, туманны Альбіён… Знаходка ў пячоры Гофа Дык вось, Чэдар Гордж у графстве Самэрсэт, Англія, знакаміты […]

Усе пасты

Падводная археалогія: трылер з акуламі, скарбамі і марціні

Каб вывучаць рэшткі мінуўшчыны, археолагі палезуць куды заўгодна, хоць пад ваду. Але пад вадой археалогія робіцца яшчэ больш прыгодніцкай, дзякуючы некаторым асаблівасцям асяроддзя, такім як цемра, холад, ціск і немагчымасць дыхаць. Таму я пачну са змрочнага апісання выклікаў глыбіні, а калі ўсе ўпэўняцца, што лезці ў яе не варта, дадам […]

Усе пасты

Біяархеалогія – ідэальная спецыяльнасць для тых, хто падабае камунікаваць з памерлымі, але скептычна ставіцца да некраматыі

Услед за аповедам як некаторыя археолагі бавяць час у лабараторыі, я паспрабую даць больш разгорнуты адказ на тое, чым займаецца біяархеалогія. Увага! У гэтым тэксце ёсць выявы чалавечых парэшткаў.* *Аб гэтым прынята папярэджваць, каб не знерваваць тых, каго гэта турбуе. Што такое біяархеалогія Біяархеалогія – гэта вывучэнне астанкаў жывёл, чалавека, […]