З Днём роднай мовы, сябры! Як і ўсё ў гэтым свеце, чароўная навука археалогія складаецца з нейкіх сістэмных адзінак*. Каб усё, што рабілі і чым жылі ў мінулым людзі, дзеля чаго змагаліся, на што спадзяваліся, і ўва што верылі – усё можна было акуратна развесці па групах, раскласці на палічкі […]
Біяархеалогія – ідэальная спецыяльнасць для тых, хто падабае камунікаваць з памерлымі, але скептычна ставіцца да некраматыі
Услед за аповедам як некаторыя археолагі бавяць час у лабараторыі, я паспрабую даць больш разгорнуты адказ на тое, чым займаецца біяархеалогія. Увага! У гэтым тэксце ёсць выявы чалавечых парэшткаў.* *Аб гэтым прынята папярэджваць, каб не знерваваць тых, каго гэта турбуе. Што такое біяархеалогія Біяархеалогія – гэта вывучэнне астанкаў жывёл, чалавека, […]
Будні археолага ў лабараторыі
Прысвячаецца тым дзіўным людзям, з якімі мы перасылалі адзін аднаму з краіны ў краіну “Радзіва Прудок” – пачытаць; асабліва той сяброўцы з іх, хто сёння імянінніца. Ніжэй запіскі тых часоў, натхнёныя Горватам. Напэўна, тут патрэбна кароткая уступная. У прыватнасці, прыйшоў час прыадкрыць заслону над тым, чым там археолагі могуць займацца […]
Чаму людзі ідуць у археалогію?
Калі я распавядала сябру, што кідаю сваю ўдалую працу і добры заробак, каб пайсці ў археолагі, ён іржаў з хвіліну, а потым упаў у экзістэнцыяльны крызіс на вечар. Бо калі ў вас ёсць хоць нотка раманыткі і хоць макулінка цвярозага розуму, будзе цяжка не пагадзіцца, што праводзіць паўгода, корпаючыся ў […]
Чым ёсць археалогія і чым не ёсць
Першае, што трэба ведаць пра археалогію – гэта тое, што яна не палеанталогія. Бо калі вы пройдзеце марудны і цяжкі шлях бясконцай бюракратыі, сумневаў у сабе ды выпрабаванняў, каб, скажам, паступіць ва ўніверсітэт на адпаведную спецыяльнасць – будзе ўжо не так проста выйсці з класа, пляснуўшы дзвярыма, калі на першай […]