Усе пасты , Тэорыя

Вайна, голад, чума – вершнікі неалітычнай рэвалюцыі

Гэта не першы пост так ці інакш звязаны з пачаткам сельскай гаспадаркі, і нарэшце я вырашыла патлумачыць, чаму гэта тэма такая папулярная ў археалогіі. Раней я ўжо разглядала варыянты, чаму і як адбыўся пераход да сельскай гаспадаркі – гэтым разам паглядзім, да чаго гэта прывяло. Прафесар Кларк Ларсэн з калегамі […]

Усе пасты , Тэорыя

Лічбавыя плямёны і бойкі паміж імі: як Твітэр абмяркоўваў Чэдарскага чалавека

Археолагаў і даследчыкаў культурнай спадчыны даўно цікавіць, як людзі выкарыстоўваюць мінулае ў пабудове сваёй сучаснай ідэнтычнасці. Я не выключэнне ў гэтай цікавасці, і сёння хачу распавесці пра адзін прыклад такога выкарыстання. Я ўжо паведаміла гісторыю адкрыцця і даследавання парэшткаў мезалітычнага чалавека, празванага Чэдарскім чалавекам. Мяркуецца, ён быў з паляўнічых-збіральнікаў, чые […]

Усе пасты , Помнікі і знаходкі

Што еў Чэдарскі чалавек 10 000 гадоў таму, і як з гэтым звязана знешнасць брытанцаў

Увага! У гэтым тэксце ёсць выявы чалавечых парэшткаў. Мала якія знаходкі ў археалогіі выклікаюць столькі цікавасці, колькі загадкавыя і старажытныя чалавечыя парэшткі. Таму рыхтуйцеся: гэтым часам пазнаёмімся з павучальнай гісторыяй Чэдарскага чалавека. Старажытнае забойства, пячора, туманны Альбіён… Знаходка ў пячоры Гофа Дык вось, Чэдар Гордж у графстве Самэрсэт, Англія, знакаміты […]

Усе пасты

З чаго пачынаецца цывілізацыя – вядома ж, з піва і хлеба!

Раней мы ўжо разглядалі меркаванне, што ўцягвацца ў земляробства было вялікай памылкай чалавецтва і разбіраліся, чаму нейкая частка Блізкага Усходу завецца Урадлівым Паўмесяцам і калыскай цывілізацыі. Нарэшце, давайце разбяромся, з чаго пачыналася сельская гаспадарка для чалавечай цывілізацыі ў гэтым кутку свету, якім на смак было першае піва, якую расліну звалі […]

Усе пасты , Помнікі і знаходкі

Старажытны Блізкі Усход – знаёмімся з калыскай цывілізацыі, саманам, тэлямі, каўнакамі і балотнымі людзьмі

Пасля разважанняў аб нюансах выбару земляробства як падставы цывілізацыі варта было б звярнуцца да рэгіёну, дзе яна пачалося: Блізкага Усходу і ў прыватнасці той яго часткі, што завецца Урадлівым паўмесяцам. Рэгіён гэты лічыцца калыскай цывілізацыі, бо быў шмат у чым першым: тут з’явіліся першыя гарады, сельская гаспадарка, пісьменства і г.д. […]

Разважанні , Усе пасты

Ці існуе канфлікт паміж рэлігіяй і навукай? Велікодныя разважанні навукоўца.

Кажуць, ёсць тры табуяваныя тэмы, пра якія нельга размаўляць за прыстойным сталом: рэлігія, палітыка і спорт (ці сэкс, наконт апошняй розныя погляды) – то самы час паразважаць пра рэлігію і навуку! Але мае прабачэнні тым, хто ўжо выцягнуў меч, прагнучы ўступіць у бойку на адным ці другім баку: бойкі не […]

Усе пасты , Разважанні , Тэорыя

Земляробства – найвялікшае махлярства ў гісторыі чалавецтва

Ці задумваліся вы, ядучы булачку ці збіраючы пшаніцу ў Майнкрафт, наконт таго, ці быў у чалавецтва выбар развіваць сваю цывілізацыю на падставе чагосьці іншага, акрамя земляробства і жывёлагадоўлі? Чаму прасела папулярнасць, скажам, збіральніцтва ці качэўніцтва?  З пачатку вучобы ва ўніверсітэце мы некалькі разоў сутыкаліся на розных лекцыях з тэмай неалітычнай […]

Усе пасты , Помнікі і знаходкі

Антыкітэрскі механізм: аналагавы кампутар са старажытнай Грэцыі

Загадкавы Антыкітэрскі механізм завецца так, бо быў знойдзены на затанулым караблі каля грэчаскага вострава Антыкітэра ў Міжземным моры. Акрамя таго яго ахрысцілі самым тэхналагічна складаным аб’ектам старажытнага свету ды, магчыма, самым старым у свеце аналагавым кампутарам, таму грэх не спыніцца менавіта на гэтай знаходцы падводнай археалогіі. Знаходка механізма У траўні […]

Усе пасты , Помнікі і знаходкі

Антыкітэра: антычны карабель, што затануў у Міжземным моры, і яго бясконцая гісторыя

Напэўна, аповед пра захапленні і жахі падводнай археалогіі атрымаўся трохі змрочным, таму трэба выправіць рэпутацыю і звярнуцца да падводных здабыткаў. Гісторыя даследавання затанулых караблёў каля грэцкага вострава Антыкітэра ў Міжземным моры не свабодная ад трагедыі, але гэта ўласціва шмат якім добрым гісторыям. Несумнеўна тое, што воды каля таго грэцкага вострава […]

Усе пасты

Падводная археалогія: трылер з акуламі, скарбамі і марціні

Каб вывучаць рэшткі мінуўшчыны, археолагі палезуць куды заўгодна, хоць пад ваду. Але пад вадой археалогія робіцца яшчэ больш прыгодніцкай, дзякуючы некаторым асаблівасцям асяроддзя, такім як цемра, холад, ціск і немагчымасць дыхаць. Таму я пачну са змрочнага апісання выклікаў глыбіні, а калі ўсе ўпэўняцца, што лезці ў яе не варта, дадам […]