Археолагі ў раскопе
Усе пасты , Тэорыя

50 адценняў глебы: тлумачым паняцце “стратыграфія”

Гэтым разам знаёмлю вас з адной з асноўных ідэй, на якіх трымаецца археалогія: стратыграфіяй! Напэўна, вы ўсе ўяўляеце, чым звычайна займаюцца археолагі: выкопваюць рэчы з зямлі. А потым з купкі гразі, костак і керамічных аскепкаў распавядаюць, што спачатку тут грукаў крэменем аб крэмень дагістарычны чалавек, потым пабудавалі паселішча, выраблялі гаршкі, […]

Усе пасты , Разважанні , Тэорыя

Гарачая акадэмічная спрэчка і нацыяналізм у дагісторыі

Паколькі мне падабаецца займацца тым бокам археалогіі, які адкрывае як мінулыя, так і сучасныя праблемы, гэты пост будзе тэарэтычным працягам артыкула пра Дарынгтан-Уолс. Тут акадэмікі паспрачаюцца, хто з іх нацыяналіст, і ці маюць навукоўцы нейкі ўплыў на тое, як грамадскасць успрымае іх вынікі. Нагадаю, Дарынгтан-Уолс – гэта вялікі хэндж побач са […]

Усе пасты , Тэорыя

Не будзе дажджу, будзе дзяржава: гідраўлічная гіпотэза Вітфогеля

Мы ўжо пазнаёміліся з меркаваннем, выказаным Харары, што пшаніца прыручыла людзей і за іх кошт стала самай паспяховай раслінай на Зямлі, а зараз час пазнаёміцца з іншай цікавай гіпотэзай, як кіраванне вадой у сельскай гаспадарцы спрыяла стварэнню дзяржаў. Роля ландшафту ў чалавечым лёсе Калі вам цікава, як праходзяць заняткі вучняў-археолагаў, […]

Усе пасты , Тэорыя

Вялікае пытанне пірамідабудоўлі: навошта егіпцяне будавалі піраміды?

Апошнім разам я пісала, як эвалюцыя егіпецкіх пахаванняў прасочваецца ад ям і курганоў да пірамід. Гэтым разам я хачу завяршыць тэму пірамідабудоўлі кароткім экскурсам у відавочнае пытанне, якое пакуль не закранула: навошта? Навошта пераходзіць ад простага кургана да гіганцкай працаёмістай пабудовы з каменю – і якой мэце служылі піраміды? Неабходнасць […]

Усе пасты , Тэорыя

Фемінісцкая археалогія: ці выражае пахавальны інвентар пол пахаваных?

Увага! У гэтым тэксце ёсць выявы чалавечых парэшткаў. Гэтым разам гаворка пойдзе пра шкілеты (ну, чым багатыя) і фемінізм (а вось гэта першы раз). Зразумела, чалавечыя парэшткі з’яўляюцца адным з ключавых элементаў археалагічных даследаванняў, у прыватнасці ў галіне біяархеалогіі. Высвятленне такіх базавых дэмаграфічных характарыстык, як пол і ўзрост, маячыць сярод […]

Усе пасты , Разважанні , Тэорыя

Размовы з зааархеолагам: шматвідавыя супольнасці на прыкладзе пастухоў-качэўнікаў Манголіі (Частка 2)

Апошнім разам я пачала расказ аб тым, што такое шматвідавыя супольнасці і чым пастаралізм у Манголіі адрозніваюцца ад нашага суіснавання з жывёламі ў рамках індустрыяльнай жывёлагадоўлі. Скончыла абяцаннем патлумачыць, пры чым тут усё ж археалогія, і навошта ды як зааархеолаг Зара вывучае тыя шматвідавыя супольнасці. Ну то пачынаем. Пры чым […]

Усе пасты , Разважанні , Тэорыя

Размовы з зааархеолагам: шматвідавыя супольнасці на прыкладзе пастухоў-качэўнікаў Манголіі (Частка 1)

Зараз зноў палезу ў тэму, у якой нічога не ведаю – затое пра яе мне шмат давялося слухаць у размовах з маім улюбёным зааархеолагам (то бок археолагам, які вывучае парэшткі жывёл). Так, досыць ужо пра людзей, час рухацца і да іншых відаў. Зааархеолаг Зара вывучае шматвідавыя супольнасці, і, на маю […]

Усе пасты , Тэорыя

Вайна, голад, чума – вершнікі неалітычнай рэвалюцыі

Гэта не першы пост так ці інакш звязаны з пачаткам сельскай гаспадаркі, і нарэшце я вырашыла патлумачыць, чаму гэта тэма такая папулярная ў археалогіі. Раней я ўжо разглядала варыянты, чаму і як адбыўся пераход да сельскай гаспадаркі – гэтым разам паглядзім, да чаго гэта прывяло. Прафесар Кларк Ларсэн з калегамі […]

Усе пасты , Тэорыя

Лічбавыя плямёны і бойкі паміж імі: як Твітэр абмяркоўваў Чэдарскага чалавека

Археолагаў і даследчыкаў культурнай спадчыны даўно цікавіць, як людзі выкарыстоўваюць мінулае ў пабудове сваёй сучаснай ідэнтычнасці. Я не выключэнне ў гэтай цікавасці, і сёння хачу распавесці пра адзін прыклад такога выкарыстання. Я ўжо паведаміла гісторыю адкрыцця і даследавання парэшткаў мезалітычнага чалавека, празванага Чэдарскім чалавекам. Мяркуецца, ён быў з паляўнічых-збіральнікаў, чые […]

Усе пасты , Разважанні , Тэорыя

Земляробства – найвялікшае махлярства ў гісторыі чалавецтва

Ці задумваліся вы, ядучы булачку ці збіраючы пшаніцу ў Майнкрафт, наконт таго, ці быў у чалавецтва выбар развіваць сваю цывілізацыю на падставе чагосьці іншага, акрамя земляробства і жывёлагадоўлі? Чаму прасела папулярнасць, скажам, збіральніцтва ці качэўніцтва?  З пачатку вучобы ва ўніверсітэце мы некалькі разоў сутыкаліся на розных лекцыях з тэмай неалітычнай […]