Працягваю расказваць свае бессэнсоўныя гісторыі з археалогіі, а менавіта той яе частцы, якая адбываецца ў лабараторыях. Каб даведацца, чаму некаторыя археолагі праводзяць столькі часу ў лабараторыях, ёсць цэлы пост пра спецыяльнасць біяархеалогію, таму паехалі. Экскурсія ў першы дзень майго часовага гасцявання ў дэпартаменце геалогіі у нечым нагадвала першы дзень у […]
Гарачая акадэмічная спрэчка і нацыяналізм у дагісторыі
Паколькі мне падабаецца займацца тым бокам археалогіі, які адкрывае як мінулыя, так і сучасныя праблемы, гэты пост будзе тэарэтычным працягам артыкула пра Дарынгтан-Уолс. Тут акадэмікі паспрачаюцца, хто з іх нацыяналіст, і ці маюць навукоўцы нейкі ўплыў на тое, як грамадскасць успрымае іх вынікі. Нагадаю, Дарынгтан-Уолс – гэта вялікі хэндж побач са […]
Кніга мёртвых: дапаможнік на шляху ў рай Старажытнага Егіпта. Частка 2.
Калі вы валодаеце магіяй, на што яе лепш скіраваць, чым на дасягненне вечнага жыцця? Цяпер веды, якімі мы валодаем, часцей называюць навукай, але галоўная мэта, да якой мы іх прымяняем, застаецца нязменнай – праект Гільгамеш, ці набліжэнне да бессмяротнасці. Старажытных егіпцян, відаць, не менш цікавіла пытанне вечнага жыцця – гэта […]
Егіпецкія піраміды, іншапланетнікі і ворагі археолагаў
Які ж археалагічны блог можа абысці егіпецкія піраміды? Вядома, тэма даволі збітая, але мне заўсёды падабалася археалогія Егіпта. Каб хоць на кароткі час вярнуцца думкамі да яе, але і даць вам нагоду падумаць над нечым новым, я спалучу расповед пра пірамідабудоўлю з хвалюючай тэмай іншапланетнікаў. То бок патлумачу, чаму археолагі […]
Ваяры-вікінгі і гендарныя стэрэатыпы
У папярэднім пасце я тлумачыла, чаму вырашаць ці пахаванне ў тваім раскопе належыць мужчыне ці жанчыне на падставе таго, якія рэчы былі пакладзена ў магілу, не лічыцца такой бліскучай ідэяй у сучаснай археалогіі – і якое дачыненне да гэтай праблемы мае мужчынскі ўхіл, што крытыкуюць феміністкі. У тым пасце было […]
Размовы з зааархеолагам: шматвідавыя супольнасці на прыкладзе пастухоў-качэўнікаў Манголіі (Частка 2)
Апошнім разам я пачала расказ аб тым, што такое шматвідавыя супольнасці і чым пастаралізм у Манголіі адрозніваюцца ад нашага суіснавання з жывёламі ў рамках індустрыяльнай жывёлагадоўлі. Скончыла абяцаннем патлумачыць, пры чым тут усё ж археалогія, і навошта ды як зааархеолаг Зара вывучае тыя шматвідавыя супольнасці. Ну то пачынаем. Пры чым […]
Размовы з зааархеолагам: шматвідавыя супольнасці на прыкладзе пастухоў-качэўнікаў Манголіі (Частка 1)
Зараз зноў палезу ў тэму, у якой нічога не ведаю – затое пра яе мне шмат давялося слухаць у размовах з маім улюбёным зааархеолагам (то бок археолагам, які вывучае парэшткі жывёл). Так, досыць ужо пра людзей, час рухацца і да іншых відаў. Зааархеолаг Зара вывучае шматвідавыя супольнасці, і, на маю […]
Ці існуе канфлікт паміж рэлігіяй і навукай? Велікодныя разважанні навукоўца.
Кажуць, ёсць тры табуяваныя тэмы, пра якія нельга размаўляць за прыстойным сталом: рэлігія, палітыка і спорт (ці сэкс, наконт апошняй розныя погляды) – то самы час паразважаць пра рэлігію і навуку! Але мае прабачэнні тым, хто ўжо выцягнуў меч, прагнучы ўступіць у бойку на адным ці другім баку: бойкі не […]
Земляробства – найвялікшае махлярства ў гісторыі чалавецтва
Ці задумваліся вы, ядучы булачку ці збіраючы пшаніцу ў Майнкрафт, наконт таго, ці быў у чалавецтва выбар развіваць сваю цывілізацыю на падставе чагосьці іншага, акрамя земляробства і жывёлагадоўлі? Чаму прасела папулярнасць, скажам, збіральніцтва ці качэўніцтва? З пачатку вучобы ва ўніверсітэце мы некалькі разоў сутыкаліся на розных лекцыях з тэмай неалітычнай […]
Будні археолага ў лабараторыі
Прысвячаецца тым дзіўным людзям, з якімі мы перасылалі адзін аднаму з краіны ў краіну “Радзіва Прудок” – пачытаць; асабліва той сяброўцы з іх, хто сёння імянінніца. Ніжэй запіскі тых часоў, натхнёныя Горватам. Напэўна, тут патрэбна кароткая уступная. У прыватнасці, прыйшоў час прыадкрыць заслону над тым, чым там археолагі могуць займацца […]