Ці задаваліся вы калісьці пытаннем, наколькі старым павінен быць помнік, каб стаць цікавым археалогіі? Вядома, гэта навука займаецца мінулым – але адкуль пачынаецца мінулае? Напэўна, звычайна мы думаем пра штосьці старэйшае за час жыцця нашых бабуль і дзядуль як мінімум. А хутчэй пра піраміды, каменныя кругі і сярэднявечныя замкі. Але […]
Касмічныя прамяні на службе археалогіі: мюоны адкрываюць новую грабніцу пад вуліцамі Неапаля
Пакуль адныя людзі спаборнічаюць у вынаходніцтве больш прасунутых спосабаў самазнішчэння, іншыя прыдумляюць не менш вар’яцкія, але больш мілыя метады пошукаў археалагічных помнікаў. Здаецца, яшчэ ўчора мы сядзелі на лекцыях і слухалі, што археалогія па натуры навука знішчальная, а ўжо сёння зрабіць план помніка можна нават яго не раскопваючы. Карацей, адна […]
Неандэртальцы і рамонкі: ці магчыма выкарыстанне лекавых раслін продкамі сучасных людзей?
Увага! У гэтым тэксце ёсць выява чалавечых парэшткаў. Неандэртальцы, нашыя бліжэйшыя сваякі па чалавечым родзе, за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў прайшлі ва ўяўленні навукоўцаў шлях ад амаль што малпаў да разумных архаічных людзей. Цяпер мы думаем, што яны займаліся формамі мастацтва, выраблялі складаныя прылады і, верагодна, мелі сваю гутарковую мову. Ідэі […]
Трайное пахаванне ў Дольні Вестоніцэ – рэальная жыццёвая драма
Увага! У гэтым тэксце ёсць выявы чалавечых парэшткаў. Трайное пахаванне ў Дольні Вестоніцэ дало багатую глебу да здагадак і тэорый, адна смялей за другую. І хоць яго ўвогуле можна лічыць прыкладам таго, што захапляе аматараў у археалогіі – таямніцы, над якой можа вольна працаваць уяўленне, і якую ніколі цалкам не […]
Сардэчна запрашаю ў Дарынгтан-Уолс – неалітычную вёску вечарынак
Напэўна, усе вы чулі пра Стоўнхэндж? Гэты пост будзе не пра яго! Нашым героем будзе Дарынгтан-Уолс: помнік блізкі па часе, месцы і тыпу, але большы па памеры і з гісторыяй (напэўна, неблагога) жыцця на ім. Хто з’яўляецца хэнджам, а хто не Дарынгтан-Уолс – гэта хэндж. Можна было б дадаць “як […]
Кніга мёртвых: дапаможнік на шляху ў рай Старажытнага Егіпта. Частка 2.
Калі вы валодаеце магіяй, на што яе лепш скіраваць, чым на дасягненне вечнага жыцця? Цяпер веды, якімі мы валодаем, часцей называюць навукай, але галоўная мэта, да якой мы іх прымяняем, застаецца нязменнай – праект Гільгамеш, ці набліжэнне да бессмяротнасці. Старажытных егіпцян, відаць, не менш цікавіла пытанне вечнага жыцця – гэта […]
Кніга мёртвых: дапаможнік на шляху ў рай Старажытнага Егіпта. Частка 1.
У рэшце рэшт я не магу не аддаць належнае аднаму з маіх любімых артэфактаў і самаму важнаму аб’екту ў “Муміі” – Кнізе мёртвых! Для тых, хто не чытаў – прыйшоў ваш час, я збіраюся прайсціся па зместу і працытаваць некаторыя загаворы, вядома, з дадаткам асабістых каментароў пра тое, наколькі яны […]
Як адзначалі першы Новы год у Вавілонскай вежы
Ці даводзілася вам (меркаваным аматарам мінулага) гугліць, калі людзі ўпершыню нарэзалі салаты і запакавалі падарункі, каб адзначыць новы віток кола сезонаў? Ці не нарэзалі і не запакавалі, але так ці інакш нейкім чынам адсвяткавалі Новы год? Дык вось, адказам пра першае задакументаванае святкаванне, якое мы ведаем, будзе старажытны Вавілон трэцяга […]
Егіпецкія піраміды, іншапланетнікі і ворагі археолагаў
Які ж археалагічны блог можа абысці егіпецкія піраміды? Вядома, тэма даволі збітая, але мне заўсёды падабалася археалогія Егіпта. Каб хоць на кароткі час вярнуцца думкамі да яе, але і даць вам нагоду падумаць над нечым новым, я спалучу расповед пра пірамідабудоўлю з хвалюючай тэмай іншапланетнікаў. То бок патлумачу, чаму археолагі […]
Як забраць свой улюбёны меч у замагільны свет: парады ад кельтаў
Нешта пачаўшы размаўляць пра мячы ўжо цяжка спыніцца. Але ж усім нам час ад часу прыходзіла думка, як бы прыхапіць свой улюбёны інвентар у іншы свет, ці не? Відавочна, на працягу чалавечай гісторыі шмат хто пытаўся, і з гэтых розных спробаў я распавяду трохі пра кельтаў і кельцкія мячы. Хоць […]