Калі я распавядала сябру, што кідаю сваю ўдалую працу і добры заробак, каб пайсці ў археолагі, ён іржаў з хвіліну, а потым упаў у экзістэнцыяльны крызіс на вечар. Бо калі ў вас ёсць хоць нотка раманыткі і хоць макулінка цвярозага розуму, будзе цяжка не пагадзіцца, што праводзіць паўгода, корпаючыся ў гразі ў пошуках скарбаў, засынаючы ў намёце і спяваючы ля вогнішча пад гітару, а паўгода ў чысцюткім строі ў прэстыжных сценах нейкага паважанага ўніверсітета ці ў фатэлі сярод кніг – гэта вельмі збалансавана і здарова як фізічна, так і псіхалагічна. У любым выпадку нашмат больш здарова, чым ненавідзець сваю цудоўную ва ўсіх адносінах працу і кожны дзень прачынацца з жаданнем, каб гэты дзень хутчэй скончыўся.
Хопіць лірыкі. Нейкі аўтар, імя якога я згубіла, у сваёй навуковай кнізе пісаў, што звычайна людзі трапляюць у археалогію выпадкова. Мне да гэтагу часу падаецца, што гэта адна з самых вар’яцкіх прапаноў, што я чула. Можна выпадкова апынуцца ў бізнэсе, мэнэджмэнце, распрацоўцы праграмнага забеспячэння ды на іншых папулярных спецыяльнасцях, куды ты аптымістычна крочыш, калі няма дасканалай ідэі, што рабіць са сваім жыццём, а добрыя людзі парадзілі, дзе заўсёды знойдзёш працу ды добрыя грошы. А ні ў якім разе не ў гэтай археалогіі, якая “ну каму яна патрэбна” і “хто за яе плаціць будзе, ды ніхто”. У такія месцы людзі ідуць ці па спрадвечнаму поклічу сэрца, ці набыўшы вопыт і самаўпеэненасць, што сярод усіх, у каго не атрымалася, яны здолеюць стаць тым выключэннем, хто будзе зайцца ўлюбюнай працай, а ім за гэта хтосьці яшчэ і добра так будзе плаціць. Прынамсі, я ўвесь час сустракаю людзей, якія прыйшлі ў археалогію з нейкіх іншых галін, прайшоўшы нейкі цікавы і скамплікаваны шлях ад журналістыкі, ІТ ці выпякання булачак да паразумення сябе і сваіх дзіўных жаданняў корпацца ў гразі ці ў костках памерлых людзей. Напэўна, у вышэйзгаданага аўтара быў іншы вопыт. Напэўна, у яго свеце за археалогію добра плацяць.
Вернемся ж да нашага пытання. На самой справе, ёсць толькі тры прычыны, чаму людзі ідуць у археалогію: Індыяна Джонс, Лара Крофт, і Іві. Ок, бываюць, канешне, і выключэнні, як мой добры і сур’ёзны знаёмы, хто перайшоў у археаолгію з медыцыны, таму што бла-бла штосьці там навука бла-бла. І да, аптымістычна абмежаванае даследаванне пытання, чым жа там займаецца археалогія, прыводзіць шэраг людзей поўных надзеі, што мы капаць дыназаўраў. У асноўным жа сюрпрызы ў адказах на маё тыповае пытанне да калегаў: “Індыяна Джонс ці Лара Крофт?” – абмяжоўваюцца заявамі наконт “трэці варыянт: Мумія. Насамрэч, я прысвяціла Іві адну з сваіх прац”. Уласна, пасля той размовы пра Іві ў маём стандартным спісе прычын, чаму калегі абралі ганаровую прафесію археолага, і з’явіўся трэці варыянт. Дарэчы, Мумія і да гэтага была маім фаварытам, але здавалася не такой папулярнай у народзе, як астатнія.

Калі вы думаеце, што гэта дыяграма адлюстроўвае толькі мае патугі выглядаць фацэтна, то National Geographic крочыць побач. Калі верыць іх цытаце, фільмы пра Індыяну Джонса зрабілі сапраўдны ўплыў на археалагічную дысцыпліну і павялічылі колькаць студэнтаў па гэтай спецыяльнасці. Вось такі тандэм поп-культуры і навукі.

Такім чынам, у мяне склалася ўражанне, што людзей прыцягвае ў археалогію даволі рэдкае спалучэнне навукі і рамантыкі. Ці недасканалае разуменне, чым ім прыйдзецца займацца ў гэтай прафесіі. Сама цікавае – ці лагічнае, калі прыняць маю тэорыю аб невыпадковасці з’яўлення людзей у археалогіі – што, нават даведаўшыся, што дыназаўраў не будзе, і залатых ідалаў (хутчэй за ўсё) таксама не будзе; і глынаючы пыл, і пішучы бясконцыя тэксты і табліцы, я так у археалогіі і не расчаравалася. Толькі калі людзі прыдумляюць тэрмін са словам “рэвалюцыя”, каб апісаць, як мелкія каменюкі пачалі рабіць крыху болей мелкімі, я пачынаю задумвацца над тым, у што увязалася.
<< P.S. І тыя ж людзі даюць амаль кожнай з гэтых фіговінак сваю назву.