Археолагі ў раскопе

Я археолаг і пішу пра археалогію, таму што люблю яе і хоць штосьці ў ёй разумею.

Зразумела, навуковыя працы ці артыкулы ідуць адпаведна ў навуковыя часопісы, з іх працэсам рэцэнзавання, выпраўлення, адказа на каментары, галашэння і г.д. Хто праходзіў, той разумее, чаму ў вольны час няшмат жаданні паўтараць гэты працэс, таму, калі ласка, не трэба ўспрамаць гэты блог (насамрэч любы блог) як навуковае выданне. У найлепшым выпадку, як навукова-папулярны рэсурс. Але я ўсё ж спадзяюся, чытачы змогуць зразумець, што шмат чаго тут, асабліва ў разважаннях, не прэтэндуе на навуковасць ды наўпрост з’яўляецца жартачкамі ці патугамі на дасціпнасць, як вам больш падабаецца.

З іншага боку, дзе кантэнт па большай частцы будуецца на даследаваннях іншых людзей і распавядае пра раскопкі, помнікі ці археалагічную тэорыю, я прыкладаю ўсе высілкі, каб інфармацыя была якаснай, прафесійнай (але не нуднай) і прасочвалася да сваіх крыніц.

Распачынанне гэтага блога прысвячаецца Году беларускай мовы.